Жывыя сведкі вайны

Дата: 21 июня 2019 в 07:43, Обновлено 29 сентября в 17:48

З успамінаў жыхаркі вёскі Манчакі Цішэвіч Рымы Аляксандраўны:

“ Наш тата, Раковіч Аляксандр, меў сувязь з доктарам з Астрашыцкага Гарадка. Праз яго тата атрымліва ўбінты і медыкаменты. Праз Яўгена Давідовіча, які лічыўся на службе ў немцаў медыкаменты перадаваліся партызанам. Мой дзядуля, Мяхедка Мікалай Васільевіч, удзельнік Першай сусветнай вайны, хаваў моладзь вёскі ад вярбоўкі на працу ў Германію. (Сярод іх Васілеўская Ганна, Хітрова Марыя і іншыя).Ноччу да нас прыходзілі людзі, тата ім штосьці расказваў, але толькі стаўшы дарослай я зразумела, што гэта былі партызаны. Аднойчы тата не вярнуўся з Астрашыцкага Гарадка. Немцы арыштавалі яго, а потым ён быў адпраўлены ў Германію ў якасьці остэрбайтара. Падпольшчыкі пераправілі нашу сям’ю ў Галіцу, уратаваўшы ад нямецкага палону.”

 З успамінаў жыхаркі вёскі  Астрошыцы Карэнскай Зінаіды Пракоф’еўны:

Карэнская Зінаіда Пракоф’еўна 1935 г. Нараджэння расказала пра лёс сваіх бацькоў у час вайны.“Бацька  - Карэнскі Пракоп Адамавіч  - 1900г. нараджэння, загінуў на фронце. У першы год вайны быў паранены. Месца пахавання невядома. Мама – Крэмер Марыя Сцяпанаўна. У часвайны маці пякла хлеб для партызан. Аднойчы на тэрыторыі вёскі высадзіўся партызанскі дэсант. Маці хавала іх ад немцаў у сваім хлеве. Дзякуючы ёй, яны засталіся жывымі. Хтосьці з аднавяскоўцаў данёс аб гэтым немцам. Цяжарную маму прывязалі да конскай падводы і пехам пагналі ў Астрашыцкі Гарадок. Туды накіравалася яе сястра і засталася там замест мамы. Немцы забілі яе, а маму адпусцілі. З успамінаў жыхара вёскі  Панышэўшчына Цішэвіча Івана Уладзіміравіча:

Цішэвіч Іван Уладзіміравіч 1933года нараджэння.

“Памятаю як у час вайны я захварэў на кор, а немцы хворых растрэльвалі. Маці кінуламяне аднаго ў хаце, але немцы не тронулі  мяне, пакінулі жывым. Потым прыйшла мая цётка і забрала  да сябе. Праз некаторы час немцы зрабілі чарговы налёт. На вачах майго брата, Валодзі, немцы спалілі вёску Тхарніцу. Ён бачыў як адзін з катаў праткнуў штыком маленькае дзіця і назіраў як тое трапятала."

З успамінаў жыхаркі вёскі  Астрошыцы

Насута Наталлі Канстанцінаўны

НасутаНаталля Канстанцінаўна нарадзілася ў 1935г. у вёсцы Гайна.Не паспела дзяўчынка пайсці ў школу, як пачалася вайна. Тата, як і многія аднавяскоўцы, быў прызваны на фронт.Маці засталася з трыма дзеткамі на акупіраванай ворагам тэрыторыі.Людзі пакідалі абжытыя месцы, ішлі на возера Палік, дзе знаходзіліся партызаны.Сям’я Наталлі Канстанцінаўны пабывала на возеры Палік, потым накіравалася ў вёску Прудкі. У 1943г. тэрыторыя Беларусі падверглася масавым карным аперацыям па ліквідаці населеных пунктаў разам з жыхарамі. Жыхары вёскі, дзе жыла сям’я Наталлі Канстанцінаўны, са страхам чакалі прыходу карнага атраду. Суседнія вёскі ўжо зведалі на сабе дзеянні карнікаў.

Наталлі Канстанцінаўне пашанцавала. Адзін з немцаў паведаміў вяскоўцам аб прыходзе карнікаў, ім удалося пакінуць вёску і застацца жывымі. Сям’я ўцалела. “Нарадзілася ў рубашцы” – інакш не скажаш.

З успамінаў Жалабковіча Мікалая Захаравіча

Нарадзіўся Мікалай Захаравіч ў сям’і селяніна-хутараніна Захара Фёдаравіча.Сям’я шмат працавала, каб пракарміцца. Акрамя самога Мікалая Захаравіча было яшчэ 10 душ, але  шасцёра дзяцей памерлі.У савецкі час жыццё сям’і  некалькі палегчылася. Але гэта працягвалася нядоўга. Калі Мікалаю Захаравічу споўнілася 13 гадоў, пачалася вайна. Цяжка прыходзілася Мікалаю Захаравічу. У першыя дні вайны   немцы забрал ібацьку. Ён трапіў аж падЛенінград, дзе капаў процітанкавыя рвы. Цудам застаў

ся жывы, вярнуўся дадому. Пакуль не было бацькі , за старэйшага быў трынаццацігадовы падлетак Мікалай Захаравіч.Сапраўдны жах перажыў хлопец у час вызвалення нашай вёскі. Немцы адступалі па шашы, якая праходзіла праз Астрошыцы. Раптам прагуча ўвыбух: гэта немцы нарваліся на міны партызан. Раз’юшаныя фашысты сталі падпальваць хаты. Поўнасцю была спалена Бараніца, а астатнія пасёлкі – часткова. Адзін з суседзяў Жалабковічаў, Мурашка В.П.,  паспрабаваў спыніць немцаў. Аднак яны нават слухаць не сталі яго. На вачах астатні хжыхароў вёскі ён тут жа бы ўрасстраляны. Бачыў гэта і Мікалай Захаравіч. Якім цудам засталіся жывыя,  сам не ведае.

 З успамінаў жыхаркі вёскі  Астрошыцы Макаравай Зінаіды Сцяпанаўны:

“У сакавіку 1942г. тата быў прызваны на фронт. Прапаў без звестак пад Беластокам. Мы засталіся з мамай. Цяжка прыходзілася. Непадалёку ад Астрошыц партызаны замініравалі дарогу, якая вяла да Мінска. Немцы даведаліся аб гэтым. Яны прынялі наступнае рашэнне:сабралі жыхароў акольных вёсак і загадалі ім ісці па гэтай дарозе. За жыхарамі крочылі нямецкія салдаты.Так немцы абясшкодзілі сабе шлях. Але пашанцавала і нашым людзям,бо сярод натоўпу знайшоўся чалавек, які змог размініраваць механізм мін. Дзякуючы яму на гэты раз ніхто не загінуў.”

З успамінаў жыхаркі вёскі  Панышэўшчына 

Бацяноўскай Веры Максімаўны

        Веры Максімаўне было ўсяго 2 гады калі пачалася вайна,але вайна пакінула  пэўны след у яе жыцці.  Яе цётка Матрона Філіпаўна была сувязной у партызан. Маці Веры Максімаўны пякла хлеб для партызан. Ноччу партызаны прыходзілі да іх за прадуктамі харчавання. Бацяноўская Фёкла Фамінішна перавозіла на сваёй падводзе прадукты харчавання і цёплыя рэчы партызанам. Для таго , каб адвесці ад сябе падазрэнні  Фёкла Фамінішна садзіла на падводу маленькую Веру Максімаўну. Дзякуючы дзіцяці іх ніхто не правяраў,была магчымасць свабодна перамяшчацца. Самыя жахлівыя ўспаміны былі звязаны з так званай “блакадай”. Вера Максімаўна растлумачыла нам, што немцы ўстраівалі  аблавы. Яны рухаліся ланцугом. Усіх хто трапляўся на іх шляху яны забіралі з сабой. Адных яны расстрэльвалі, іншых адпраўлялі ў Германію на працу.

З успамінаў былога жыхара вёскі  Астрошыцы

Крупскага Генадзя Антонавіча

“У вёску награнуў карны атрад. Усе вяскоўцы пазашываліся па сваіх хатах. За сталом сядзяць панурыя бацька і маці. Мы з меншым братам Колем на лаўцы прыліплі да сцяны. Грукнулі дзверы. Увайшоў немец. Не, не ўвайшоў, а вырас, выскачыў як з-пад падлогі. З-пад каскі на нас зіркалі калючыя вочы.У яго руках аўтамат, які быў наведзены на нас. Немец нешта грозна крычаў, нават патрабаваў. Мы моўчкі спуджана глядзелі на яго. У маёй галаве прамільгнула думка: “Націсне на курок ці не?”  Раптоўна ў хату ўскочыў яшчэ адзін карнік, штосьці сказаў, і немцы выбеглі з хаты. Праз мінуту мы пачулі гул самалётаў. Гэта былі нашы самалёты. Так лёс нас уратаваў нашу сям’ю ад смерці. Ужо стаўшы дарослым, звяртаючыся да дзіцячых успамінаў пра вайну, я шукаў адказ на пытанне: “А што за пачуцці былі ў немца? Хутчэй за ўсё для яго гэта была работа, служба. Ён хацеў хутчэй зрабіць сваю справу і спакойна выкурыць цыгарэту або паабедаць. Магчыма, парагатаць над тым, хто змаладушнічае пры расстрэле”.

З успамінаў былой жыхаркі вёскі  Зыкава

Мецік  Яўгеніі Георгіеўны

 “Акупацыйныя ўлады абапіраліся  на дапаможны адміністрацыйны і паліцэйскі апарат. Для гэтай мэты яны выкарыстоўвалі калабарантаў з ліку тых, хто з’яўляўся праціўнікамі савецкага ладу, асоб былой польскай адміністрацыі, а таксама памагатых з ліку грамадзян, якія здрадзілі сваёй Радзіме. У нашай вёсцы сувязь з акупацыйнымі ўладамі падтрымала толькі адна сям’я Капусціных. У час вызвалення Астрошыц гэта сям’я змагла пакінуць вёску і выехаць у Германію. Больш аб гэтай сям’і ніхто нічога не ведае. Астатняе  насельніцтва сустрэла акупантаў вельмі насцярожана, прадчуваючы сапраўдныя мэты праціўнікаў. Немцы вызывалі ў камендатуру і пыталіся  “Ці жадаеце працаваць на нямецкія ўлады?”  Пад страхам смерці атрымлівалі станоўчы адказ. Усіх нязгодных расстрэльвалі. Нас з сястрой таксама выклікалі для вярбоўкі на працу. Мы адмовіліся ад супрацоўніцтва. Нам пагражалі расстрэлам. Маці прасіла аб літасці.. У гэты момант мы кінуліся ўцякаць. Пашанцавала, так як, немцы на пасту аказаліся п’яныя і не заўважылі нас. Выратаваў мяне і сястру былы жыхар вёскі Астрошыцы Шабалінскі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.