Віртуальная музейная комната "Крыніца"

Дата: 6 декабря 2018 в 10:13, Обновлено 4 октября в 16:15

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Сардэчна запрашаем наведаць музейны пакой

Кіраўнік : Асташэвіч Кацярына Валянцінаўна

Мэты і задачы:

  • захаванне і зберажэнне гісторыі, культуры, традыцый беларускага народа;
  • знаёмства са святамі і абрадамі роднай краіны, мясцовымі асаблівасцямі;
  • выхаванне любові і павагі да роднай зямлі, мовы, народа.

Напрамак дзейнасці: фальклорна-этнаграфічны

Музейная экспазіцыя размяшчаецца на подыумах на фоне жывапісных пано, прысвечаных каляндарным і сямейным абрадам і святам:

“Каляды”,

“Дажынкі”,

“Вяселле”,

“Гуканне вясны”,

“Купалле”

...

У музейным пакоі прадстаўлены:

  • керамічны посуд;
  • металічныя прасы;
  • прылады працы: гэблікі, каромысла, маслабойкі, калаўрот, прасніца, трапло, верацёны, бёрды і інш.;
  • ільняныя ручнікі;
  • даматканыя посцілкі, палавікі;
  • прадметы жаночага і мужчынскага адзення ( сарочкі, камізэлькі, спадніцы, фартухі, паясы);
  • гаспадарчыя прылады: кашы, карабы, драўлянае кола...
  • “Бабіны кут”, у якім змешаны печ, чыгуны, лаўка, чапяла, вілкі, лучына;
  • музычныя інструменты: цымлалы, дудкі, бразготкі, свістулькі і інш.

Мерапрыемствы, якія арганізуюцца і праводзяцца на базе музейнага пакоя:

  • экскурсіі аглядныя для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў;
  • экскурсіі тэматычныя: “Побыт сялян”, “Сялянская хата”, “Заняткі нашых продкаў”, “Народныя святы”, “Народны ўзор”;
  • праца гуртка “Юны фалькларыст”;
  • падрыхтоўка да святаў “Каляды”, “Кірмаш”, “Масленіца”, “Вячоркі”, “Гуканне вясны”;
  • стварэнне калекцый стылізаваных сукенак у народным стылі і іх прадстаўленне на разнастайных конкурсах;
  • краязнаўчая работа (збор этнаграфічнага матэрыялу, вывучэнне першакрыніц, праца з даведачнымі матэрыяламі, стварэнне “Летапісу вёскі Астрошыцы”);
  • урокі беларускай літаратуры: 5 клас “Вусная народная творчасць”, 7 клас “У.Караткевіч. “Зямля пад белымі крыламі” .

Перспектывы музейнага пакоя:

  • працяг работы па зборы этнаграфічнага матэрыялу і яго сістэматызацыя;
  • стварэнне макету сялянскай сядзібы;
  • распрацоўка і правядзенне беларускіх святаў і абрадаў.

Наш адрас: 223113, Мінская вобласць, Лагойскі раён, аг.Астрошыцы, вул.Цэнтральная, д.5, тэл.8 01774 57 6 31, e-mail: ostroshizischool@tut.by

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.