Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!

Справаздача аб правядзенні ШАГ

Дата: 4 октября 2020 в 16:39, Обновлено сегодня в 19:29

ВІДЭАСПРАВАЗДАЧА "ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА Ў НАШАЙ ЎСТАНОВЕ"

21.10.2021 Школа Актыўнага Грамадзяніна (ІХ клас)

“Пачатак Вялікай Айчыннай вайны”

      Сёння, 21 кастрычніка 2021 года ў нашай установе прайшла інфармацыйная гадзіна (ШАГ) ў ІХ класе па тэме "Пачатак Вялікай Айчыннай вайны".

        Інфармацыйная гадзіна ўключала ў сябе некалькі адукацыйных блокаў:

1) Блок "Мэты нацысцкай Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза".
2) Блок "План "Барбароса"".
3) Блок "Напад Германіі на СССР. Прыгранічныя баі».
4) Блок "Дзейнасць савецкага кіраўніцтва па арганізацыі абароны краіны: мабілізацыя, народнае апалчэнне, эвакуацыя".

     Падчас правядзення мерапрыемства вучні разам з настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Макуцэвіч Аленай Генадзьеўнай вызначылі асноўныя мэты гітлераўскай Германіі супраць Савецкага Саюза, далі ацэнку плану "Ост". Германскае кіраўніцтва планавала "імгненную вайну", разлічвала да 1 кастрычніка 1941 г. завяршыць ваенную аперацыю супраць СССР, аднак Вялікая Айчынная вайна працягвалася 1418 дзён і начэй.

    Акрамя гэтага былі асветлены ваенныя дзеянні і гераізм савецкіх салдат у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, а таксама меры па ператварэнні краіны ў ваенны лагер.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 21.10.2021

07.10.2021 Школа Актыўнага Грамадзяніна (ІХ клас)

“СССР І Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны”

            Сёння, 7 кастрычніка, у дзяржаўнай установе адукацыі "Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Лагойскага раёна" прайшоў чарговы этап інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" з навучэнцамі ІХ класа. Тэмай інфармацыйнай гадзіны стала "СССР і Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны".

       Настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Макуцэвіч Аленай Генадзьеўнай сумесна з навучэнцамі былі разгледжаны наступныя пытанні: мерапрыемствы па ўмацаванні абараназдольнасці краіны, ваенна-патрыятычная і абаронча-масавая праца, Узброеныя сілы СССР, суадносіны узброеных сіл Германіі і СССР. Заходні асаблівы ваенны акруг.

         Навучэнцы з вялікай цікавасцю слухалі і ўдзельнічалі ў гутарцы з педагогам, задавалі пытанні, якія іх цікавяць.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 07.10.2021

Школа Актыўнага Грамадзяніна

Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны (аб дасягненнях на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыі)

(VIII-ХІ класы)

     23.09.2021 г. у нашай школе прайшло мерапрыемства па інфармацыйна-адукацыйным праекце "ШАГ" - "Школа актыўнага грамадзяніна" па тэме "Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны" (аб дасягненнях на ўсіх узроўнях асноўнай адукацыі)".

        Мерапрыемства ўключала ў сябе некалькі адукацыйных блокаў: "Адукацыя ў Беларусі: у імя будучыні краіны", "Адукацыя ў Беларусі: нам ёсць да чаго імкнуцца".

        Пасля азнаямлення з інфармацыяй па адукацыйных блоках, навучэнцы разам з настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Макуцэвіч А.Г. адказалі на шэраг пытанняў, якія тычацца адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і ў сваім рэгіёне.

         У завяршэнне дыялогу прыйшлі да высновы, што ў наш час дарэчы казаць аб адукацыі на працягу ўсяго жыцця, бо ва ўмовах глабальных працэсаў, якія адбываюцца сёння ў эканоміцы, нельга быць упэўненым, што атрыманая прафесія - на ўсё астатняе жыццё. Абставіны мяняюцца, і трэба быць гатовым да змены сферы прафесійнай дзейнасці.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 23.09.2021

16.09.2021 Школа Актыўнага Грамадзяніна (ІХ клас)

“Пачатак Другой сусветнай вайны”

             Сёння, 16.09.2021г., адбылася другая сустрэча 9-класнікаў у рамках праекта ШАГ.

     Тэма, якая абмяркоўвалася, "Пачатак Другой сусветнай вайны", выклікала ў вучняў цікавасць. Падчас абмеркавання блокаў вучням быў прадэманстраваны настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Макуцэвіч Аленай Генадзьеўнай матэрыял прэзентацыі, выкарыстоўвалася гістарычная карта.

        Хлопцы і дзяўчаты выказвалі свае меркаванні наконт гістарычнага значэння ўз'яднання Беларусі. Прыйшлі да адзінай думкі, што 17 верасня - гэта дзень гістарычнай справядлівасці, які паклаў пачатак новага жыцця беларускага народа.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 16.09.2021

02.09.2021 Школа Актыўнага Грамадзяніна (ІХ клас)

“Міжнародная супольнасць напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны”

          З мэтай выхавання пачуцця адказнасці за будучыню Радзімы, пашырэння і сістэматызацыі ведаў навучэнцаў аб падзеях Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў 2 верасня 2021 года ў рамках праекта "ШАГ" была праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме "Міжнародная супольнасць напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны".

  1. «МЫ ДАВЕДАЕМСЯ"

Класны кіраўнік ІХ класа Панкевіч Вольга Яраславаўна пазнаёміла вучняў з інфармацыйнымі блокамі:

1. “Вынікі Першай сусветнай вайны”;

2. “Палітычныя мэты найбуйнейшых краін пасля Першай сусветнай вайны”;

3. “Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі”;

4. “Палітыка” прымірэння”  агрэсара заходнееўрапейскіх краін”;

5. “Ачагі ваеннай напружанасці ў 1930-ыя гг.”;

6.  Мюнхенскае пагадненне: Германія, Італія, Вялікабрытанія, Францыя.

7. “Спробы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Германска-савецкі дагавор аб ненападзе”.

8. Прычыны і перадумовы Другой сусветнай вайны.

     2 “МЫ РАЗВАЖАЕМ”

Вольга Яраславаўна разам з вучнямі ІХ класа абмеркавалі інфармацыю, атрыманую раней. Вучнямі былі выдзелены Прычыны і перадумовы Другой сусветнай вайны.

     3 "МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ"

Настаўнікам і вучнямі была абмеркавана актуальнасць дадзенай тэмы.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 02.09.2021

Школа Актыўнага Грамадзяніна

“Сям'я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог”

25 мая ў нашай установе адукацыі праводзілася мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - для навучэнцаў VIII– XI класаў па тэме “Сям'я – апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог” з мэтай выхавання гарманічна развітай асобы грамадзяніна-патрыёта.

У фокусе абмеркавання першага блока “Дабрабыт сям'і – залог развіцця і прагрэсу краіны” знаходзіліся такія паняцці, як Міжнародны дзень сям'і, абарона яе правоў і законных інтарэсаў, умацаванне прэстыжу і ролі сям'і ў грамадстве.

Падчас абмеркавання другога блока “Сям'я як калыска агульначалавечых каштоўнасцей” навучэнцы з Аленай Генадзьеўнай больш падрабязна разгледзелі такія паняцці, як сямейныя каштоўнасці і традыцыі, роля сям'і ў фарміраванні гарманічнай асобы, сямейнае шчасце і маральныя асновы сям'і.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, вучні ужо дакладна ўяўлялі сабе, наколькі важная добрая і трывалая сям'я не толькі для грамадства ў цэлым, але і для асабістага шчасця чалавека. З сям'і пачынаецца жыццё, тут адбываецца фарміраванне чалавека як грамадзяніна. У сям'і чалавек нараджаецца не толькі фізічна, але і духоўна. Сям'я – гэта дом, гэта месца, дзе ўтульна і спакойна, дзе заўсёды зразумеюць і падтрымаюць, дапамогуць вырашыць праблемы і шчыра падзеляць радасць.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 25.05.2021

Школа Актыўнага Грамадзяніна

«Глядзі і памятай» (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны)

13.05.2021 у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» для вучняў VIII-XI класаў нашай установы прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме «Глядзі і памятай» (да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны). Прапанаваныя пытанні інфармацыйных блокаў вучні абмеркавалі з удзелам класных кіраўнікоў і настаўніка гісторыі і грамадазнаўства Макуцэвіч А.Г.

У ходзе мерапрыемства была акцэнтавана ўвага на подзвіг воінаў Брэсцкай крэпасці, які стаў першым крокам савецкага народа на шляху да Перамогі, на важнасць захавання памяці аб падзеях вайны, каб падобнае ў гісторыі больш не паўтарылася. Вучні адказалі на шэраг пытанняў, якія тычацца юбілейнай даты-80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках работы па другім тэматычным блоку старшакласнікі адзначылі, што мастацкія фільмы пра вайну нікога не пакідаюць абыякавымі і дазваляюць гледачу пагрузіцца ў атмасферу тых гадоў, паставіць сябе на месца кінагерояў, задумацца над такімі вечнымі каштоўнасцямі, як вернасць Радзіме, свабода, справядлівасць, сяброўства, каханне.

У ходзе рэалізацыі кроку 3 “Мы дзейнічаем” Алена Генадзьеўна падвяла вынікі мерапрыемства. Дзеці абмеркавалі актуальнасць тэмы сённяшняй гутаркі і прынялі рашэнне працягнуць прагляд і абмеркаванне фільмаў з кожнага тэматычнага блоку ў рамках кіналекторыяў, у тым ліку ў шосты дзень тыдня.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 13.05.2021

Школа Актыўнага Грамадзяніна

«Есць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года»

22 красавіка 2021 года ва ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў VIII-XI класа па тэме "Есць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна сорак пятага года". На сустрэчу былі запрошаны старшыня Астрошыцкага сельскага выканаўчага камітэту Мокшын Іван Аляксандравіч, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Панкевіч Вольга Яраславаўна.

ШАГ 1 “Мы даведваемся”

Праводзіла адзіны дзень інфармавання Макуцэвіч Алена Генадзьеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. У інфармацыйным блоку Алена Генадзьеўна расказала вучням аб найбольш значных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб наступствах ваенных падзей, разам  успомнілі памятныя даты і мерапрыемствы, прысвечаныя апошняй вайне, праглядзелі некалькі відэаролікаў.

ШАГ 2 Мы разважаем”.

У гэтым блоку ШАГа вучні разам з гасцямі і Аленай Генадзьеўнай абмеркавалі значэнне Вялікай Перамогі для беларусаў.

ШАГ 3 “Мы дзейнічаем”

Пры рэалізацыі ШАГа 3 вучні прапанавалі працягваць аказваць дапамогу адзінокім і састарэлым людзям, даглядаць брацкія могілкі і памятнікі ў аг. Астрошыцы, прымаць актыўны удзел у арганізацыі і правядзенні мітынгаў да Дня перамогі, ў рэспубліканскіх грамадска-патрыятычных акцыях.

Напрыканцы Іван Аляксандравіч пажадаў вучням цаніць і берагчы мір, быць патрыётамі сваёй Радзімы.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 22.04.2021

Школа Актыўнага Грамадзяніна

«Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў»

08.04.2021 г. ва ўстанове адукацыі адбыўся адзіны дзень інфармавання “Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў” у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна”.

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Макуцэвіч А.Г. пазнаёміла вучняў з тэмай інфармацыйнай гадзіны. Інфармацыйная гадзіна складалася з трох блокаў.

ШАГ 1 “Мы даведваемся”

У інфармацыйным блоку “Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў” Алена Генадзьеўна праіфарміравала вучняў аб тым, што тэма духоўна-маральнага развіцця моладзі на сучасным этапе вельмі актуальная. Своеасаблівым стрыжнем унутранага свету чалавека з’яўляюцца маральныя каштоўнасці, якія займаюць асаблівае месца сярод мноства праяўленняў чалавечай духоўнасці. Таму сёння ўсё больш актыўна паднімаюцца пытанні духоўна-маральнага характару.

Грамадзянскасць, патрыятызм, выкананне законаў і павага правоў з’яўляюцца важнейшымі маральнымі якасцямі чалавека, у якіх выражаюцца датычнасць яго да сваёй Радзімы, народа, дзяржавы, іх гісторыі і культуры.

Гістарычная пераемная талерантнасць  беларускай нацыі, міжэтнічная і міжканфесіянальная згода ў беларускім грамадстве ў цэлым па праву з’яўляюцца візітнай карткай нашай краіны.

            Сітуацыя ў сферы этнакультурных супольнасцяў у нашай рэспубліцы характарызуецца традыцыйнай станоўчай стабільнасцю, а канфесійны фактар ​​стаў адыгрываць значную ролю ў грамадска-палітычным жыцці краіны. У рэлігіі сталі бачыць гарантыю стабільнасці, парадку, непахіснасці духоўных асноў грамадства, адраджэння нацыянальных традыцый народа.

Далей яна расказала прысутным пра беларускую прэмію “За духоўнае адраджэнне”.

ШАГ 2 Мы разважаем”.

У гэтым блоку Алена Генадзьеўна прапанавала абмеркавать інфармацыю, атрыманую у ходзе ШАГа 1. Вучням былі прапанаваны пытанні для абмеркавання:

  1. Духоўнасць, маральнасць – паняцці, якія існуюць у непарўным адзінстве. Што для вас азначаюць гэтыя паняцці?
  2. Дасягненні ў якіх сферах дзейнасці адзначаюцца прысуджэннем прэміі “За духоўнае адраджэнне”?
  3. Як вы думаеце, чаму Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка надзяляе асаблівую ўвагу захаванню і развіццю нацыянальнай культурнай спадчыны, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, зацвярджэнню духоўных каштоўнасцей і маральных традыцый, ідэй чалавекалюбія, дабрачыннасці і міласэрнасці?
  4. Якімі высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі за асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа адзначана спадзвіжніцкая дзейнасць ганаровага Патрыяршага экзарха усяя Беларусі Філарэта?
  5. Якія маральныя нормы паводзін з’яўляюцца для вас асноватворнымі ў вашым жыцці? Чаму?

Пры рэалізацыі ШАГа 3 “Мы дзейнічаем” вучні прапанавалі працягваць аказваць дапамогу адзінокім і састарэлым людзям, даглядаць брацкія могілкі і памятнікі ў аг. Астрошыцы, прымаць удзел у навукова-даследчых конкурсах.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 08.04.2021

Школа Актыўнага Грамадзяніна

«Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы»

         25 сакавіка 2021 года ў нашай установе ў VІІІ-ХІ класах у форма адкрытага дыялога прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна ШАГ па тэме "Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы".

        Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - расійскае і беларускае свята, якое адзначаецца 2 красавіка ў сувязі з тым, што ў гэты дзень у 1996 годзе быў падпісаны Дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расійскай Федэрацыі, што прадугледжвала яднанне эканамічнай прасторы і заканадаўчай базы дзвюх краін. Праз год 5 сакавіка быў падпісаны Дагавор аб саюзе Беларусі і Расіі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.

         Вучні Х-ХІ класаў падрыхтавалі і расказалі прысутным аб гісторыі нашай краіны, аб добрасуседскіх адносінах з суседнімі краінамі, аб міжнародных беларуска-расійскіх праектах. Напрыканцы інфармацыйнай гадзіны вучні разам з настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства паспрабавалі адказаць на пытанні: Наколькі актуальная для вучняў тэма сённяшняй гутаркі? У якіх сумесных беларуска-расійскіх адукацыйных, культурных, спартыўных, даследчых ці іншых моладзевых праектах вучні хацелі б паўдзельнічаць? Ці гатовыя яны выступіць з ініцыятывай у галіне супрацоўніцтва нашай школы са школамі Расійскай Федэрацыі? Калі гатовыя, то ў якім кірунку яны аддалі перавагу б весці супрацоўніцтва?  

         У выніку вучні прыйшлі да высновы, што саюз Расіі і Беларусі вельмі важны і патрэбны для нашых народаў. Умацоўваючы адносіны нам лягчэй забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё, павысіць узровень жыцця, захаваць агульнае духоўнае багацце і супрацьстаяць выклікам XXI стагоддзя.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 25.03.2021

Школа Актыўнага Грамадзяніна

«У адзінстве народасіла незалежнай дзяржавы»

         25.02.2021 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект ШАГ па тэме “У адзінстве народасіла незалежнай дзяржавы для вучняў VIII-XI класаў, на які быў запрошаны ваенны камісар Лагойскага раёна, падпалкоўнік Шэрсцень Юрый Міхайлавіч.

         Пачала дзень інфармавання настаўнік гісторыі і грамадазнаўствам Макуцэвіч Алена Генадзьеўна, якая  у пачатку дня інфармавання вярнула вучняў у гісторыю, пасля чаго абмеркавала з вучнямі шэраг пытанняў па адзінству народа, грамадзянскай пазіцыі, любові да Айчыны; захаванню і папулярызацыі традыцый, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа

       Другую палову інфармацыйнай гадзіны правёў ваенны камісар Лагойскага раёна, падпалкоўнік Шэрсцень Ю.М., які вельмі цікава паведаміў дзецям інфармацыю па тэме Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту (Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь).  Інфармацыйная гадзіна прайшла ў выглядзе адкрытага дыялога. 

Справаздача аб правядзенні ШАГ 25.02.2021

Школа Актыўнага Грамадзяніна

«Беларуская навука: у нагу з часам»

28 студзеня прайшла чарговая інфармацыйная гадзіна ШАГ па тэме «Беларуская навука: у нагу з часам».

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна ўстаноўлены ў 1993 годзе.

Навука ў Беларусі - магутная інтэлектуальная індустрыя. Беларускія навукоўцы ўносяць істотны ўклад у развіццё эканомікі краіны.

«Будучыня нашай эканомікі па ўсіх напрамках - гэта навука. Навейшыя тэхналогіі. Эканоміка ведаў — гэта адзінае , што нас можа выратаваць як незалежная і суверэнная дзяржава, прыумножыць нашы багацці .. ».

Прадстаўнікі навуковай сферы - мозг нацыі. Навука - важная ўмова дасягнення Мэт ўстойлівага развіцця.

Яна дазваляе нам працягваць жыццё, сачыць за станам здароўя, дзякуючы ёй мы можам вырабляць лекі, каб лячыць хваробы і палягчаць боль, яна дапамагае нам задаволіць базавыя патрэбы, у тым ліку ў ежы, і здабываць энергію. Навука робіць наша жыццё ярчэйшым і цікавейшым, уключаючы спорт і музыку, апошнія дасягненні ў сферы камунікацыйных тэхналогій. Навука дапамагае нам знаходзіць рашэнні для праблем у паўсядзённым жыцці і шукаць адказы на загадкі Сусвету. Іншымі словамі, яна з'яўляецца адной з найважнейшых крыніц ведаў. Яна гуляе важную ролю для росту дабрабыту грамадства.

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўсва Алена Генадзьеўна адзначыла, што важнае месца ў рэалізацыі прыярытэтных напрамкаў адукацыі ў сучасным інфармацыйным грамадстве займае навукова-даследчая дзейнасць, якая накіравана на далучэнне вучняў да навуковай працы, фарміраванне ў іх уменняў аналізаваць навуковую інфармацыю; выяўленне таленавітых і адораных вучняў у галіне навуковай і інтэлектуальнай творчасці.

«100 ідэй для Беларусі» - рэспубліканскі маладзёжны праект «БРСМ», які накіраваны на актывізацыю інавацыйнай дзейнасці і прафесійнай мабільнасці моладзі, стварэнне канкрэтных інавацыйных праектаў і перспектыўных навукова-тэхнічных распрацовак.

Вучні ў канцы інфармацыйнай гадзіны зрабілі выснову: сапраўдная навука павінна, перш за ўсё, служыць людзям, паляпшаць якасць іх жыцця.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 28.01.2021

Школа Актыўнага Грамадзяніна

«Я родным краем ганаруся і ведаю - я тут не адзін»

22.12.2020 ва  ўстанове прайшла   інфармацыйная  гадзіна "Школа актыўнага грамадзяніна" пад назвай "Я  родным  краем  ганаруся і ведаю - я тут не адзін" (дасягненні   суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, у тым ліку нашы дасягненні за 2018-2020 гг., якія прайшлі ў Беларусі  пад  знакам  Года  малой  радзімы).   Разам  з настаўнікам  гісторыі,  Макуцэвіч А.Г.  і вучнямі   старэйшых   класаў   Рахоўскай   Дар'яй   і   Жураўлёвай   Таццянай,  вучні  здзейснілі віртуальнае   падарожжа   па   абласным   куткам   нашай   краіны,  пазнаёміліся  з дасягненнямі суверэннай Беларусі  ў  розных сферах  грамадскага  жыцця, абмеркавалі  агульны  і свой уклад у развіццё малой Радзімы, зрабілі для сябе вынікі.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 22.12.2020

Школа Актыўнага Грамадзяніна «Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць»

        26 лістапада 2020 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для вучняў VIII-XI класаў быў праведзены адзіны дзень інфармавання. па тэме: "Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць"

         У ходзе рэалізацыі ШАГ 1. падчас абмеркавання інфармацыйнага блока "Мы ў сучасным свеце інфармацыі" у фармаце круглага стала, юныя грамадзяне пагутарылі аб зменах у сучаснай інфармацыйнай прасторы, даведался аб шляхах рэалізацыі закона "Аб сродках масавай інфармацыі"  ад 17 чэрвеня 2008 года, які гарантуе грамадзянам нашай краіны свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне. Вучні пазнаёміліся з паняццем медыякультуры, навучыліся вызначаць узровень медыякультуры асобы і грамадства. У рамках абмеркавання інфармацыйнага блока «Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты», юныя грамадзяне даведаліся аб небяспеках, якія могуць падпільноўваць іх у інтэрнэце: грумінг, кібербулінг і буліцыд, кіберзлачынствы, небяспечны кантэнт. Члены ініцыятыўнай групы растлумачылі шляхі супрацьстаяння сучасным інтэрнэт - злачынствам.

       Падчас ШАГ 2. пад дэвізам "Мы Разважаем" удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што сёння СМІ не толькі інфармуюць грамадства аб працэсах, якія ў ім адбываюцца, але і ў значнай ступені фарміруюць грамадскае меркаванне. Кожны з вучняў вызначыў якое месца ў яго жыцці займаюць сацыяльныя сеткі? Юныя грамадзяне зразумелі, што сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі забяспечваюць толькі комплекснае бачанне свету, якое ўключае псіхалагічныя, маральныя, эстэтычныя і палітычныя аспекты. Пры гэтым атрыманае ўяўленне пра падзеі і сапраўдны паддзеі могуць не супадаць, а гэта значыць, што медыяпрастранства можа ствараць жывую ілюзію, асаблівы свет. Вучні прааналізавалі вядомыя выпадкі, калі хто-небудзь з знаёмых апынуўся ў небяспецы з-за няякаснай інфармацыі ў сродках масавай інфармацыі або ў сродках масавай камунікацыі, пералічылі правілы бяспекі ў сацыяльных сетках.

        У рамках рэалізацыі ШАГ 3. пад дэвізам "Мы дзейнічаем" вучні склалі чэк-ліст, як можна выкарыстоўваць інтэрнэт для больш паспяховай вучобы, а таксама як з дапамогай сацыяльных сетак можна стварыць станоўчы мікраклімат ў класе. Юныя граадзяне распрацавалі памяткі па тэме «Медыябяспека», размясцілі іх на сайце ўстановы адукацы , а таксама ў групе ўстановы ў сацыяльнай сетцы "VK", мэсэнджэрах "Telegram", "Viber".

Справаздача аб правядзенні ШАГ 28.11.2020

Школа Актыўнага Грамадзяніна «ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН»

22 кастрычніка 2020г. у 11.20 для вучняў ІХ, Х, ХІ класаў  праходзіла Школа Актыўнага Грамадзяніна па тэме «ААН - 75 гадоў: гісторыя дзейнасці, асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН».

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН) - міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. У 2020г. дзейнасці дадзенай арганізацыі спаўняецца 75 гадоў. 

У час пасяджэння Школы Актыўнага Грамадзяніна вучні ІХ - ХІ класаў пазнаёміліся з гісторыяй дзейнасці ААН, абмеркавалі асноўныя дасягненні і ініцыятывы Рэспублікі Беларусь у складзе ААН.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 22.10.2020

ШАГ "Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі - мая адказнасць"

24 верасня ў нашай установе прайшла інфармацыйная гадзіна. Тэма: “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі - мая адказнасць”. Кожны грамадзянін нашай краіны, у тым ліку і непаўналетні, абавязаны выконваць законы дзяржавы, клапаціцца пра бацькоў, паважаць правы і інтарэсы іншых грамадзян, традыцыi i культурныя каштоўнасцi беларускага народа, iншых нацый, авалодваць ведамі і рыхтавацца да самастойнай працоўнай дзейнасцi.

Выкананне законаў дзяржавы з'яўляецца канстытуцыйным абавязкам кожнага, хто знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. За іх невыкананне наступае юрыдычная адказнасць.

Многія лічаць, што толькі дарослыя павінны адказваць за свае ўчынкі. Аднак агульнапрынятыя правілы паводзін з'яўляюцца абавязковымі да выканання асоб любой узроставай катэгорыі. Адзінае сур'ёзнае адрозненне паміж злачынствам дарослага і дзіцяці - гэта ўзрост адказнасці. Таму кожны павінен разумець, чым адрозніваецца праступак ад злачынства, калі надыходзіць узрост адказнасці і як быць, калі пачаўся канфлікт з законам.

У ходзе гутаркі Бельская Іна Сяргееўна разам з вучнямі абмеркавалі паняцце «канфлікт», а таксама шляхі вырашэння канфліктных сітуацый, акрамя гэтага пазнаёміліся з паняццем «медыяцыя», якое паходзіць ад лац. «Mediare», што азначае «Пасрэднічаць». Гэта паняцце паступова, але ўпэўнена ўваходзіць у наша жыццё. Ва ўсім свеце медыяцыя ўжо з'яўляецца адной з самых папулярных форм ўрэгулявання канфліктаў.

Вучні прыйшлі да высновы, што тэма інфармацыйнай гадзіны актуальна і ў сёняшні час, бо адказны чалавек - гэта той, хто кіруе сабой і сваімі паводзінамі. Таму кожнаму з нас трэба навучыцца прымаць адказнасць за свае дзеянні, учынкі, паводзіны. Калі мы гэтаму не навучымся, то тады жыццё будзе мяняцца па волі іншых людзей.

Справаздача аб правядзенні ШАГ 24.09.2020 г.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.