Рэкамендацыі настаўнікам

Дата: 18 августа 2018 в 05:48, Обновлено 29 сентября в 18:42

1.Засяроджвайце ўвагу на пазітыўных баках і перавагах навучэнца з мэтай умацавання яго самаацэнкі.

2. Дапамагайце падлетку паверыць у сябе і свае здольнасці.

3. Дапамагайце пазбегнуць памылак.

4. Падтрымлівайце выпускніка пры няўдачах.

5. Падрабязна раскажыце выпускнікам, як будзе праходзіць выпускны экзамен, каб кожны з іх паслядоўна прадстаўляў ўсю працэдуру экзамену.

6. Прыкладзіце намаганні, каб законныя прадстаўнікі не толькі азнаёміліся з правіламі правядзення экзаменаў, але і не былі пабочнымі назіральнікамі падчас падрыхтоўкі дзіцяці да выпрабаванняў, а, наадварот, аказвалі яму ўсебаковую дапамогу і падтрымку.

7. Улічвайце падчас падрыхтоўкі і правядзення іспыту індывідуальныя псіхафізіалагічныя асаблівасці выпускнікоў. Псіхафізіалагічныя асаблівасці - гэта ўстойлівыя прыродныя характарыстыкі чалавека, якія не мяняюцца з узростам і праяўляюцца ў хуткасці праходжання разумова-маўленчых працэсаў, у прадуктыўнасці разумовай дзейнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.