Прыярытэтныя напрамкі арганізацыі выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень

Дата: 4 октября в 17:00

Прыярытэтныя напрамкі арганізацыі выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

1. «Праз мастацтва да асобаснага росту» - далучэнне да мастацтва, рэалізацыя сваіх здольнасцяў праз творчасць, удзел у канцэртнай і творчай дзейнасці.

2. «Мая сям'я - маё багацце» - каштоўнае станаўленне да сям'і, блізкіх, сямейных традыцый.

3. «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» - вывучэнне гістарычнай спадчыны, культуры, архітэктуры роднага краю, Айчыны.

4. «Памятаю і ганаруся» - захаванне памяці аб подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, вывучэнне лёсу блізкіх і родных, аказанне дапамогі ветэранам ВАВ, воінам-інтэрнацыяналістам.
5. «Быць годным школьнікам» - удзел у вучнёўскім самакіраванні, у грамадскіх аб'яднаннях, дабрачыннай і працоўнай дзейнасці, вывучэнне і падтрыманне традыцый школы.

6. «Мой выбар» - прафесійная арыентацыя і ўсвядомлены выбар сваёй будучыні, адказнае стаўленне да грамадства, сям'і, да свайго жыцця, паводзінам, закону.

7. «Быць здаровым - гэта здорава» - занятак спортам, удзел у мерапрыемствах, святах, спаборніцтвах спартыўнай накіраванасці, падтрыманне фізічнага і псіхічнага здароўя, удзел у сямейна-аздараўленчым вольным часе.

8. «Клапоцімся пра навакольны свет» - арганізацыя экалагічнага выхавання школьнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.