Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Прафсаюзнае жыццё

Дата: 17 ноября 2016 в 12:56, Обновлено 22 октября в 07:08

                                                             

Завітайце, сябры, калі ласка,

У дзівосны наш куток.

Вас пярвічка запрашае

Адчуць школьнага жыцця глыток.

ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ І КАЛЕГІ!
ВІТАЕМ ВАС НА НАШАЙ ПРАФСАЮЗНАЙ СТАРОНЦЫ!
ТУТ ВЫ МОЖАЦЕ АТРЫМАЦЬ НЕАБХОДНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ ПРА РАБОТУ ПРАФСАЮЗНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ШКОЛЫ.

ДЭВІЗ ПРАФСАЮЗА:
“САПРАЎДНЫ САЮЗ – РАБОТНІК НАШАЙ ШКОЛЫ І ПРАФСАЮЗ”

Таму наш прафсаюзны камітэт ставіць перад сабой задачу па з’яднанні калектыва, па павелічэнні членства ў прафсаюзе. Мы жадаем, каб усе работнікі: і тэхнічны персанал школы, і адміністрацыя, і настаўнікі – былі аб’яднаны не толькі прафесійнай дзейнасцю, але і ў вольны час, каб калектыў удзельнічаў у жыцці кожнага супрацоўніка, дапамагаў вырашаць праблемы, радаваўся і сумаваў разам з ім. Толькі ў такім дружным калектыве ёсць месца новым творчым пачынанням, прафесійнаму росту, прагрэсіўным ідэям. Толькі ў такім калектыве, дзе прафкам і адміністрацыя школы зацікаўлены ў стварэнні добрых умоў працы для супрацоўнікаў, яны будуць адчуваць сябе ўтульна і ўпэўнена.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТОК
ПРАФСАЮЗ – ГЭТА

Добраахвотнае грамадскае аб’яднанне грамадзян, звязаных агульнымі вытворчымі, прафесійнымі інтарэсаміпа родзе дзейнасці, якое ствараецца з мэтай прадстаўніціва  і абароны іх сацыяльнапрацоўныў правоў і інтарэсаў.

Прафсаюз – 

  • Працягвае руку дапамогі!
  • Рашае сацыяльныя праблемы!
  • Абараняе правы і інтарэсы чалавека працы!
  • Фарміруе асноўныя патрабаванні да работадаўца!
  • Садзейнічае пра рост заработнай платы!
  • Арганізуе вольны час!
  • Юрыдычна падтрымлівае і абараняе!
  • Заўсёды ведае, што рабіць!

Н

– надзейныя ва ўсім

А

– артыстычныя 

Ш

 – шырокае сэрца ў кожнага

А

– азартныя 

П

– прафесіяналы ў сваёй справе

Я

– яркія асобы

Р

– радасныя кожны дзень

В

 – вясёлыя не толькі ў святы

I

 – ініцыятыўныя і цікаўныя

Ч

 – чыстыя душой і сэрцам

К

– крэатыўныя ў любым конкурсе

А

– актыўныя ўдзельнікі прафсаюзнага  жыцця

МЭТЫ, ДЗЕЙНАСЦЬ, ТРАДЫЦЫІ
МЭТА АРГАНІЗАЦЫІ:

Абараняць прафесійныя і эканамічныя правы і інтарэсы членаў прафсаюзнай арганізацыі школы.

Дзейнасць прафсаюзнага камітэта:

  1. Плануе і арганізуе работу арганізацыі.
  2. Заключае з нанімальнікам калектыўны працоўны дагавор і ажыццяўляе кантроль за яго выкананнем.
  3. Ажыццяўляе прыём і улік членаў прафсаюза.
  4. Інфармуе членаў арганізацыі аб сваёй дзейнасці і дзейнасці вышэйстаячых прафсаюзных органаў.
ДЗЕЙНАСЦЬ ПРАФСАЮЗНАГА КАМІТЭТА ПА ПЫТАННЯХ АХОВЫ ПРАЦЫ:
  1. Рэгулярна праводзіць праверкі стану працоўных месцаў і эксплуатуемага абсталявання.
  2. Кантралюе арганізацыю і якасць правядзення інструктажу, навучанне працуючых бяспечным метадам працы.
  3. Кантралюе прычыны траўматызму на вытворчасці, выканання заканадаўства па пытаннях рэжыму працоўнага часу і адпачынку.
  4. Разглядае заявы і скаргі членаў прафсаюза.
  5. Удзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні арганізацыйных мерапрыемстваў па ахове працы, правярае наяўнасць і стан сродкаў прапаганды, афармленне стэндаў і куткоў па тэхніцы бяспекі.
ТРАДЫЦЫІ ПРАФСАЮЗНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ:
  1. Правядзенне агульнашкольных святаў: Дзень настаўніка, Дзень абаронцы Айчыны, Міжнародны жаночы дзень, Навагоднія калядкі і інш.
  2. Віншаванне работнікаў з юбілеямі, правядзенне сустрэч з ветэранамі вайны і педагагічнай працы.
  3. Правядзенне спартыўных спаборніціваў і конкурсаў.
  4. Супрацоўніцтва з адміністрацыяй школы, рашэнне ўсіх спрэчных пытанняў на аснове ўзаемапавагі і ўліку інтарэсаў усіх бакоў.

Віншуем нашых паважаных работнікаў, якія нарадзіліся ў КАСТРЫЧНІКУ.

Каб на шляху жыццёвым
Цокалі шчасця падковы.
Сонца каб вам усміхалася,
Задуманае — збывалася.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.