Праектная дзейнасць у 2020/2021 навучальным годзе

Дата: 16 сентября 2018 в 10:30, Обновлено 15 сентября в 18:22

ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ

“Фарміраванне культуры здароўя вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі”

Тэрміны рэалізацыі: 2018 – 2021

Кіраўнік праекта: Раманцевіч Юлія Мікалаеўна, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Мэтай гэтага праекта з'яўляецца стварэнне найбольш спрыяльных умоў для фарміравання культуры здароўя і матывацыі навучэнцаў на захаванне і ўмацаванне здароўя,пашырэння іх ведаў, уменняў і навыкаў па здароваму ладу жыцця, фарміравання ў іх адносін да свайго здароўя як да аднаго з галоўных сродкаў у дасягненні поспеху.

Зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі ва ўстанове адукацыі і ў адпаведнасці з пастаўленай мэтай вызначаны наступныя задачы дзейнасці педагагічнага калектыву па рэалізацыі педагагічнага праекта «Фарміраванне культуры здароўя вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі».

Задачы:

распрацаваць сістэму кіравання праектнай дзейнасцю ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі;

стварыць умовы для фарміравання ў вучняў патрэбы ў захаванні ўласнага здароўя;

пашырыць колькасць секцый спартыўнай накіраванасці на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізаваць псіхолага-педагагічную падтрымку ўдзельнікаў педагагічнага праекта;

садзейнічаць фарміраванню ўстойлівых навыкаў культуры здароўя ў сям'і, уменняў прымаць правільныя  рашэнні на карысць здароўю;

распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні здароўезберагальных тэхналогій на ўроках і пазаўрочны час;

стварыць бібліятэку медыярэсурсаў па пытаннях здаровага ладу жыцця;

абагульніць вопыт рэалізацыі праекта;

прадставіць вынікі рэалізацыі педагагічнага праекта на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі, у сродках масавай інфармацыі.

Ідэя праекта:

Калі распрацаваць і рэалізаваць у адукацыйным працэсе эфектыўныя меры па ўмацаванні здароўя вучняў (арганізацыя спартыўных мерапрыемстваў, функцыянаванне розных спартыўных секцый, правядзенне тэматычных гутарак і заняткаў практычнай накіраванасці і г.д.), то будзе вырашана адна з прыярытэтных задач сучаснай адукацыі - фарміраванне культуры здароўя падрастаючага пакалення і ўнутранай матывацыі навучэнцаў на здаровы лад жыцця.

НАРМАТЫЎНА-ПРАВАВОЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ

               СПРАВАЗДАЧА

аб рэалізацыі педагагічнага праекта

«Фарміраванне культуры здароўя вучняў

на Ι ступені агульнай сярэдняй адукацыі»

ў 2019/2020 навучальным годзе

АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ

Назва ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад − сярэдняя школа Лагойскага раёна».

Кіраўнік ўстановы адукацыі: Акуліч Галіна Уладзіміраўна.

Тэма педагагічнага праекта: «Фарміраванне культуры здароўя вучняў на першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі»

Тэрміны рэалізацыі педагагічнага праекта: 2018 – 2021 гг.

Кіраўнік педагагічнага праекта: Раманцевіч Юлія Мікалаеўна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна»

Удзельнікі педагагічнага праекта: 6 педагагічных работнікаў (класныя кіраўнікі пачатковых класаў, настаўнік фізічнай культуры, педагог дадатковай адукацыі), фельдшар Астрошыцкага ФАПа, 45 вучняў пачатковых класаў.

Рэалізацыя педагагічнага праекта «Фарміраванне культуры здароўя вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі» ў дяржаўнай установе адукацыі «Астрошыцкі вучэбна-педагагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна» з 1 верасня 2018 года.

Мэта IІІ этапу (практычнага) рэалізацыі педагагічнага праекта − стварэнне найбольш спрыяльных умоў для фарміравання культуры здароўя вучняў на захаванне і ўмацаванне здороўя, пашырэнне іх ведаў, уменняў і навыкаў па здароваму ладу жыцця, фарміраванне ў іх адносін да свайго здароўя як да аднаго з галоўных сродкаў у дасягненні поспеху.

Для дасягнення дадзенай мэты вырашаліся наступныя задачы:

стварыць і падтрымліваць ўмовы для творчай працы вучняў;

садзейнічаць фарміраванню ўстойлівых навыкаў культуры здароўя ў сям'і, уменняў прымаць правільныя  рашэнні на карысць здароўю;

арганізаваць удзел бацькоў і вучняў у мерапрыемствах плана рэалізацыі педагагічнага праекта;

распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні здароўезберагальных тэхналогій на ўроках і пазаўрочны час у пачатковай школе;

стварыць бібліятэку медыярэсурсаў па пытаннях здаровага ладу жыцця;

арганізаваць абагульненне вопыту работы па фарміраванні культуры здароўя вучняў;

арганізаваць працэс фарміравання, прадстаўлення, трансляцыі эфектыўнага педагагічнага вопыту па фарміраванні культуры здароўя вучняў.

         ЗМЕСТ РАБОТЫ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ПЕДАГАГІЧНАГА ПРАЕКТА

Тэма і значнасць праекта былі вызначаны падчас правядзення глыбокага аналізу здароўефарміруючай дзейнасці ўстановы адукацыі. У выніку аналізу вылучаны вядучыя формы паталогій. Да іх адносяцца захворванні органаў зроку і апорна-рухальнага апарату.  А ўсё гэта адмоўна ўплывае на мысленчую, пазнавальную актыўнасць і фарміраванне жыццёвай пазіцыі чалавека.

Такім чынам, праблема захавання і ўмацавання здароўя дзяцей, фарміравання ўсвядомленага імкнення да здаровага ладу жыцця для нашай установы сапраўды застаецца актуальнай і можа быць вырашана, на наш погляд, шляхам рэалізацыі педагагічнага праекта «Фарміраванне культуры здароўя вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі».

Праектная дзейнасць ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць арганізацыю адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь: Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі; Інструкцыя аб парадку арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічных праектаў ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці; Загад галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама №409 ад 30.08.2019 «Аб арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічных праектаў ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці ў 2019/2020 навучальным годзе»; Праграма бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады; Загад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Логойскага райвыканкама №699 ад 02.09.2019 «Аб арганізацыі работы па рэалізацыі педагагічных праектаў ва ўстановах адукацыі Лагойскага раёна ў 2019/2020 навучальным годзе».

Рэалізацыя педагагічнага праекта ва ўстанове адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе ажыццяўляецца на аснове загада дырэктара №189 ад 02.09.2019, у якім вызначаны суб'екты педагагічнай дзейнасці, напрамкі, матэрыяльнае стымуляванне. Кіраўнічая каманда прадстаўлена намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Раманцевіч Ю.М. (агульнае кіраўніцтва праектам, арганізацыйна-метадычнае, вучэбна-метадычная, інфармацыйнае суправаджэнне праекта, ажыццяўленне педагагічнага даследавання ў рамках рэалізацыі праекта, правядзенне дыягностыкі), настаўнікам фізічнай культуры Шаўчэнка А.У. (арганізацыя фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці, працы спартыўных секцый у рамках праекта),  Панкевіч В.Я. (арганізацыя працы аб’яднанняў па інтарэсах спартыўнай накіраванасці ў рамках праекта). Работа каманды дазволіла арганізаваць, каардынаваць дзеянні ўдзельнікаў праекта, планаваць, вызначаць падыходы, прынцыпы кіраўніцкай дзейнасці, кантроль і аналіз дзейнасці, уключыць кожнага педагога ў праектную деятельность. Прадугледжана матэрыяльнае і маральнае стымуляванне удзельнікаў праектнай дзейнасці, што спрыяе падтрыманню іх матывацыі да ўкаранення новых форм і метадаў работы з вучнямі.

Створана неабходнае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, якое ўключае стадыён, спартыўную залу, спартыўную пляцоўку, футбольнае поле, трэнажорная зала, камп'ютэрны клас з электронная дошкай, мультыборд. Узровень забяспечанасці установы адукацыі спартыўным інвентаром складае 87,4 %.

Установа адукацыі працуе ў цесным кантакце з Астрошыцкім сельскім выканаўчым камітэтам, Астрошыцкім фельдшара-акушэрскім пунктам, Астрошыцкім домам культуры, Рэспубліканскім гарна-лыжным комплексам “Сілічы”, Астрошыцкай бібліятэкай. Штомесяц у школе праходзяць спартыўныя спаборніцтвы і сямейныя спартыўныя святы.

Установа адукацыі ажыццяўляе сваю работу ў адпаведнасці з гадавым планам установы па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце і запытамі удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Педагогі, якія задзейнічаны ў педагагічным праекце, ажыццяўляюць выкладанне прадметаў, выкарыстоўваючы ў якасці выхаваўчага патэнцыялу ўрока пытанні фарміравання рухальнай культуры.

ВЫКАНАННЕ ПРАГРАМЫ І ПЛАНА РЭАЛІЗАЦЫІ ПЕДАГАГІЧНАГА ПРАЕКТА

У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта ў дзяржаўнай установе адукацыі «Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна» ўсе запланаваныя на 2019/2020 навучальны год мерапрыемствы з педагогамі, вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі (бацькамі) выкананы.

З педагогамі (удзельнікамі педагагічнага праекта) 30.08.2019 года праведзена інструктыўна-метадычная нарада па пытаннях аб працягненні рэалізацыі ва ўстанове адукацыі педагагічнага праекта ў 2019/2020 навучальным годзе (пратакол №1  ад 30.08.2019). Кіраўнік педагагічнага праекта пазнаёміла педагогаў з мэтамі і задачамі практычнага этапу праекта. На інструктыўна-метадычнай нарадзе удзельнікамі праекта быў разгледзены, адкарэкціраваны і зацверджаны календарны план педагагічнага праекта на 2019/2020 навучальны год.

Згодна з праграмай рэалізацыі педагагічнага праекта ў верасні 2019 года педагогамі-ўдзельнікамі была вывучана нарматыўныя прававыя дакументы, метадычная літаратура па дадзенай праблеме; разгледжаны інтэрнэт-рэсурсы, аўтарскія распрацоўкі мерапрыемстваў па здароваму ладу жыцця; распрацаваны – кансультацыі для бацькоў, рэкамендацыі і памяткі, фізкультхвілінкі, распрацаваны гульні для правядзення карысных перапынкаў ва ўстанове, што спрыяла паступоваму дасягненню мэты і задач педагагічнага праекта.  

15.11.2019 года з удзельнікамі педагагічнага праекта арганізаваны і праведзены семінар-практыкум «Тэхналогія арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў па здароваму ладу жыцця», на якім былі заслушаны і абмеркаваны пытанні аб сучасных тэхналогіях арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў па здаровавому ладу жыцця сярод вучняў пачатковых класаў. У выніку практычнай частцы семінара педагогі (удзельнікі праекта) самастойна распрацавалі праект выхаваўчага мерапрыемства па здароваму ладу жыцця. 13.03.2020 года арганізаваны і праведзены семінар «Выкарыстанне актыўных метадаў работы па фарміраванні здаровага ладу жыцця ў сям’і». У ходзе семінара ўдзельнікі атрымалі тэарэтычныя веды па тэме семінара, а таксама асвоілі навыкі праектавання практычных заняткаў па фарміраванні здаровага ладу жыцця.

31.03.2020 года праведзены педагагічны савет «Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі, іх прымяненне ў рабоце класнымі кіраўнікамі» (пратакол №3 ад     31.03.2020 года), на якім былі заслушаны і абмеркаваны пытанні: «Сучасныя педагагічныя тэхналогіі ў працэсе выхаваўчай работы», «Гульнявыя тэхналогіі», «Дыялогавыя тэхналогіі», «Экалагічныя здароўезберагальныя тэхналогіі», пасля чаго была праведзена практычная частка (работа ў мікрагрупах) педагагічнага савета “Праблема выбару выхаваўчых тэхналогій: спробы вырашэння пытання”, у выніку якой педагогамі быў створаны калаж “Сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі”, кожны педагог атрымаў рэкамендацыі па рабоце з сучаснымі выхаваўчымі тэхналогіямі.

Інфармацыя аб ходзе рэалізацыі педагагічнага праекта «Фарміраванне культуры здароўя вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі» ў 2019/2020 навучальным годзе была заслушана на нарадзе пры дырэктары 28.03.2020 года (пратакол №7 ад 28.03.2020 г.).

Вялікая работа праведзена і з законнымі прадстаўнікамі (бацькамі) вучняў установы адукацыі. На працягу навучальнага года значная ўвага ўдзялялася інфармацыйнай рабоце з бацькамі. На сайце ўстановы адукацыі ў рубрыцы «Праектная дзейнасць установы адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе» размешчаны асноўныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць педагагічны праект,  ўсе неабходныя нарматыўныя прававыя дакументы. У фае на І паверсе аформлены інфармацыйны «Для вас, бацькі!», на якім пастаянна размяшчаецца і абнаўляецца інфармацыя аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках  рэалізацыі педагагічнага праекта і іх выніках.

13.09.2019 года з законнымі прадстаўнікамі вучняў праведзены агульнашкольны бацькоўскі сход «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2019/2020 навучальным годзе» (пратакол №1 ад 13.09.2019 г.), на якім было разгледжана пытанне аб працягненні рэалізацыі педагагічнага праекта «Фарміраванне культуры здароўя вучняў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі» ў 2019/2020 навучальным годзе, мэтах і задачах педагагічнага праекта на 2019/2020 навучальны год.

У лістападзе 2019 года - лютым 2020 года ва ўстанове адукацыі ў шосты школьны дзень былі арганізаваны сумесныя заняткі зімовымі відамі спорту бацькоў, вучняў і настаўнікаў (паездкі на каток рэспубліканскага гарна-лыжнага комплекса «Сілічы», наведванне басейна фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Лагойск»).

У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта праведзена планавая работа і з вучнямі пачатковых класаў.

З верасня 2019 года арганізавана работа аб’яднанняў па інтарэсах спартыўнай накіраванасці і спартыўных секцый:  «Шахматы» (12 вучняў І-IVкласаў, Панкевіч В.Я.), «Футбол» (12 вучняў ІІ-IVкласаў, Шаўчэнка А.У.), спартыўная секцыя «Таэквандо» (5 вучняў ІІ-IV класаў, піскунова В.І.). Хочыцца адзначыць, што 07.03.2020 г. прынялі удзел у Першынстве Мінскай вобласці сярод кадэтаў – у выніку Жураўлёў Сцяпан, вучань ІІІ класа, атрымаў дыплом ІІ ступені у Першынстве Мінскай вобласці сярод малодшых кадэтаў. Для вучняў I-ІІ класаў у 2019/2020 навучальным годзе арганізавана правядзенне факультатыўных заняткаў «Па праступках здаровага харчавання» (у мінулым 2018/2019 навучальным годзе факультатыў «Па праступках здаровага харчавання» праводзіўся толькі ў ІІ класе).

З лістапада 2019 года па люты 2020 года з вучнямі пачатковых класаў былі арганізаваны заняткі ў басейне фізкультурна-аздараўленчага комплекса «Лагойск» (26 вучняў (58%), Шаўчэнка А.У.). Хочыцца адзначыць, што у мінулым 2018/2019 навучальным годзе басейн наведвала 49% вучняў. У гэтым годзе да наведвання басейна далучыліся і бацькі вучняў. А звязана гэта з тым, што з 2019 года ў аг.Астрошыцы пачаў сваю дзейнасць прафілактычны праект «Астрошыцы - здаровы пасёлак», які дазволіў вучням і іх бацькам у шосты школьны дзень бясплатна наведваць басейн фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Лагойск» (рашэнне Лагойскага раённага выканаўчага камітэта ад 15 лютага 2019 г. №249 "Аб вызначэнні аграгарадка Астрошыцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці для рэалізацыі прафілактычнага праекта - «Астрошыцы – здаровы пасёлак»).

У перыяды з 01.10.2019 па 07.11.2019, з 30.03.2020 па 04.04.2020 ва ўстанове адукацыі дзейнічаў аздараўленчы лагер дзённага знаходжання культурна-дасугавага накірунку «Максімум», у якім аздаравіліся 34 вучні (68%) пачатковых класаў, што на 10% больш, чым у мінулым 2018/2020 навучальным годзе.

Згодна с планам работы ўстановы адукацыі ў шосты школьны дзень, кожную другую суботу месяца праводзіліся Дні здароўя, у якіх былі задзейнічаны 100% вучняў пачатковых класаў.

З мэтай фарміравання культуры здароўя вучняў вялікая ўвага класнымі кіраўнікамі пачатковых класаў удзялялася класным і інфармацыйным гадзінам, пазакласным мерапрыемствам, запланаваным у гадавым плане па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце на 2019/2020 навучальны год (12.09.2019 года - інфармацыйная гадзіна «Беларусь спартыўная», 14.09.2019 года – спаборніцтвы «300 талантаў для Каралевы», 20.09.2019 года – сустрэча з урачом-стаматолагам «Здаровая ўсмешка», 26.09.2019 года – інфармацыйная гадзіна «Прафілактыка парушэння зроку» (сустрэча з фельдшарам Астрошыцкага ФАПа), 05.10.2019 года – спартыўнае свята «Тама, мама, я – спартыўная сям’я», гульні на свежым паветры (пастаянна), 21.10.2019 года – інтэрактыўная гульня «Як правільна апранацца восенню», прагляд відэафільмаў і відэаролікаў па здаровый ладзе жыцця (пастаянна), 16.11.2019 года – спартландыя «Вясёлыя старты», 25.11.2019 года – віктарына «Падарожжа па краіне Здароўя», 06.12.2019 года - класная гадзіна  «Здароўе ў нашых руках», 19.12.2019 года - класная гадзіна «Быць здаровым – гэта важна!», 17.12.2019 года – анкетаванне вучняў ІІІ-ІV класаў «Здароўе ці шкодныя звычкі», 22.01.2020 года – інфармацыйная гадзіна «Дзень прафлактыкі грыпу і ВРЗ» (сустрэча з фельдшарам Астрошыцкага ФАПа), 01.02.2020 года – спартыўные свята «Вясёлы мяч», 08.02.2020 года – спартыўнае свята «Спартыўным быць зусім не проста!», 20.03.2020 года - сустрэча з урачом-стаматолагам «Здаровая ўсмешка», 01.04.2020 года – спартыўнае мерапрыемства «Гуляй і перамагай», 20.04.2020 года – хвілінка здароўя «Прафілактыка прастудных і вірусных захворванняў»). Формы мерапрыемстваў былі разнастайныя: віктарыны, гульні, мультхвілінкі, відэапрагляды, спаборніцтвы з запрашэннем фельдшара Астрошыцкага ФАПа і стаматолага дзяржаўнай установы «Лагойская раённая цэнтральная бальніца».

У час правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, класныя кіраўнікі пастаянна праводзілі фізкультхвілінкі, накіраваныя на прафілактыку розных захворванняў: скаліёзу, парушэння зроку, апорна-рухальнага апарата.

На інфармацыйным стэндзе па здаровым ладзе жыцця пастаянна размяшчалася інфармацыя для вучняў пачатковы класаў у выглядзе гульняў, рэбусаў, крыжаванак, у якіх дзеці прымалі ўдзел з вялікім задавальненнем.

У пачатку і ў канцы навучальнага года з мэтай выяўлення ўзроўню сфарміраванасці культуры здароўя з вучнямі пачатковых класаў было праведзена анкетаванне «Я і маё здароўе».

Аналіз дыягностыкі з вучнямі паказаў, што ў класных калектывах палепшыліся веды вучняў аб здаровым ладзе жыцця, павысілася матывацыя да рухальнай актыўнасці. Праведзеныя мерапрыемствы далі станоўчыя вынікі па фарміраванні матываў здаровага ладу жыцця ў вучняў, да пераацэнкі дзецьмі свайго ладу жыцця ў сувязі са змяненнем іх уяўленняў аб здаровым ладзе жыцця.

ВЫНІКІ ПЕДАГАГІЧНАГА ПРАЕКТА

Па выніках IІІ этапу рэалізацыі педагагічнага праекта ва ўстанове адукацыі адзначаецца рост сфарміраванасць культуры здаровага ладу жыцця вучняў; павялічылась колькасць бацькоў-удзельнікаў у педагагічным праекце. Вучні з цікавасцю наведваюць факультатывы, аб'яднанні па інтарэсах, спартыўныя секцыі у рамках рэалізацыі педагагічнага праекта (100%). Бацькі і вучні адзначаюць высокую ступень задаволенасці вынікамі праекта: працэнт задаволенасці бацькамі вынікамі рэалізацыі педагагічнага праекта складае - 76%, што на 11% больш у параўнанні з мінулым 2018/2019 навучальным годам, працэнт задаволенасці вучняў вынікамі работы праекта складае - 82%, што на 9% больш у параўнанні з мінулым 2018/2019 навучальным годам.

Метады назірання і анкетавання вучняў паказалі, што рухомыя перапынкі, фізкультхвілінкі спрыяльна ўздзейнічаюць на стан і самаадчуванне вучняў: даюць адпачынак разумовай дзейнасці мозгу, перамыкаюць увагу, папаўняюць неабходную рухальную нагрузку, стымулююць развіццё спрыту і фізічнай сілы, даюць зарад станоўчых эмоцый, узмацняюць фізіялагічныя працэсы ў арганізме і паляпшаюць працу ўсіх органаў і сістэм.

Вынікі рэалізацыі педагагічнага праекта былі паказаны на нарадзе пры дырэктары 28.03.2020 года (пратакол №7 ад 28.03.2020 г.). Як недахоп у рабоце над педагагічным праектам лічым адсутнасць публікацый педагогаў у 2019/2020 навучальным годзе ў сродках масавай інфармацыі. Публікацыя па рэалізацыі праекта запланавана на наступны 2020/2021 навучальны год. План рэалізацыі ІІІ этапаў педагагічнага праекта часткова выкананы. Лічым мэтазгодным працяг педагагічнага праекта ў наступным навучальным годзе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.