Інфармацыя аб удзельніках вайны. Узнагароды

Дата: 21 июня 2019 в 07:24, Обновлено 29 сентября в 17:39

Колькасць  жыхароў, прызваных на вайну  - 54 чалавека.

Жыхары рэгіёна, якія вызвалялі Лагойскі раён:

Баброўскі Генадзь Міхайлавіч;

Баброўскі Іосіф Міхайлавіч

Табалевіч Васіль Дзмітрыевіч

Колькасць узнагароджаных медалямі і ордэнамі – 51

Андрэеўскі Сяргей Іванавіч – медаль “За адвагу”

Бандарэнка Вера Антонаўна – медаль “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” (за выкананне баявых заданняў у складзе брыгады “Жалязняк”).

Барткевіч Аляксей Іванавіч – медаль “За баявыя заслугі”

Барткевіч Фёдар Кузьміч – ордэн айчыннай вайны 2-й ступені

Гарошка Павел Паўлавіч – медаль “За адвагу”, медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”, медаль “За доблесць і адвагу ў Вялікай Айчыннай вайне”. (за вызваленне Латвіі, удзел у баях за ўзяцце Кёнігсберга, Берліна).

Германаў Іван Пракопавіч – ордэн чырвонага Сцяга, медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.” (за дыверсійную дзейнасць і ўмелае кіраўніцтва партызанамі атрада імя Кірава).

Грынкевіч Макар Барысавіч ордэн Айчыннай вайны

Зайцаў Міхаіл Пятровіч – ордэн Айчыннай вайны

Клімаў Аляксандр Аляксеевіч ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.” (за ўдзел у баявой аперацыі па фарсіраванні Одэра, узяцці Берліна)

Купрэйчык Рыгор Венядзіктавіч - ордэн Айчыннай вайны

Лагуноўскі Стэфан Фаміч - медаль “За адвагу”(за баявыя аперацыі па вызваленні Усходняй Прусіі).

Лашкевіч Надзея Рыгораўна – ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.” (за ўдзел у баявой аперацыі на возеры Палік).

Макейчык Уладзімір Мікалаевіч – медаль “За адвагу”

Міхалевіч Канстанцін Сямёнавіч – ордэн “Чырвонай Зоркі” (У баях ля г.Керч і г.Севастопаль Канстанцін Сямёнавіч ліквідаваў 4 станковых і 1 ручны кулямёт, 20 нямецкіх салдат і афіцэраў на Керчанскім паўвостраве), медаль “За адвагу” (Кіраваў аперацыяй па прарыву абароны праціўніка ля р.Одэр. За мужнасць, праяўленую ў баях на дадзеным плацдарме, быў прадстаўлены да ўзнагароды), медаль “За баявыя заслугі”.(За ўдзел у баях за г.Шахты)

Паўлаў Платон Міхайлавіч – ордэн Вялікай Айчыннай вайны, медаль “За адвагу”( за ўдзел у шматлікіх партызанскіх аперацыях, дыверсіях на чыгунцы “Маладзечна-Будслаў”)

Роліч Віктар Вікенцьевіч - медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.” (за выхад з акружэння ў красавіку 1944г.)

Ракіцкі Уладзімір Нікітавіч - медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”, медаль “За адвагу”( за ўдзел у баі пад горадам Гумбін)

Таляронак Міхаіл Уладзіміравіч – ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медаль “За баявыя заслугі”(за ўдзел у дыверсійнай дзейнасці ў складзе брыгады Фурманава, вызваленне Літвы).

Хмяльніцкі Мікалай Васільевіч  - ордэн Айчыннай вайны

Шымчонак Марк Мікалаевіч – ордэн Айчыннай вайны (за ўдзел у Берлінскай аперацыі), Ганаровыя граматы Сталіна, ордэн “Чырвонай зоркі”(за вызваленне Беларусі), медаль “За баявыя заслугі” (удзел у баях па вызваленні г.Арла)

Арцёмаў Сцяпан Макаравіч – медаль “За адвагу”

Вершаль Барыс Іванавіч – ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені

Змітровіч Іосіф Адамавіч – ордэн Айчыннай вайны, ордэн Славы 3-й ступені, медаль “За ўзяцце Кёнігсберга”

Крамарэнка Міхаіл Іванавіч ордэн Айчыннай вайны, медаль “За адвагу”

Лабатава Паліна Сямёнаўна – ордэн Вялікай Айчыннай вайны. (За дыверсійную дзейнасць у складзе партызанскага атрада)

Сарока Іван Фёдаравіч – ордэн Айчыннай вайны

Мецік Уладзімір Паўлавіч – медаль “За адвагу”

Табалевіч Васіль Дзмітрыевіч – медаль “За адвагу”

Табалевіч Іван Дзмітрыевіч – ордэн Айчыннай вайны

Тарлецкі Баляслаў Іосіфавіч – медаль “За адвагу”

Карэўка Уладзімір Васільевіч – поўны кавалер ордэна Славы, медаль “За адвагу”, Ганаровыя граматы Сталіна

Бялевіч Вікенцій Адамавіч – ордэн Айчыннай вайны

Дрозд Пётр Пятровіч  - медаль “За адвагу”

Лубінская Аляксандра Міхайлаўна -  медаль “За адвагу”

Лубінскі Франц Станіслававіч – ордэн Айчыннай вайны, медаль “За адвагу”

Бладыка Ганна Юльянаўна – ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медаль “За адвагу”

Качан Канстанцін Пятровіч – медаль “За адвагу”

Баброўскі Генадзь Міхайлавіч – ордэн Айчыннай вайны,(за ўдзел у аперацыі па вызвалнні Лагойскага раёна)

Баброўскі Іосіф Міхайлавіч – ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені

Баброўскі Канстанцін Канстанцінавіч – ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медаль “За адвагу”

Герасімовіч Сяргей Макаравіч – медаль “За баявыя заслугі”

Бацяноўскі Васіль Фаміч – ордэн Айчыннай вайны

Бацяноўскі Яфім Фаміч – медаль “За адвагу”

Беланоўскі Мікалай Мінкавіч – медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945гг.”

Дрозд Пётр Міхайлавіч – ордэн  Айчыннай вайны

Ракіцкі Сямён Адамавіч – медаль “За адвагу”

Чупрыс Дзмітрый Лявонавіч – ордэн Айчыннай вайны

Шчуркоўскі Пётр Дамінікавіч – медаль “За адвагу”

Юневіч Станіслаў Пятровіч – медаль “За адвагу”

Яцкевіч Станіслаў Лявонавіч – ордэн Айчыннай вайны

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.