Інавацыйная дзейнасць

Дата: 5 сентября 2018 в 15:55, Обновлено 15 сентября в 18:22

ІНАВАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ “Укараненне мадэлі STEAM-адукацыі як сродку дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў ва ўстанове адукацыі”

Тэрміны рэалізацыі: 2018 – 2022 гады

Навуковы кансультант праекта:

Мешчаракова Анжаліка Анатольеўна, старшы выкладчык кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, кантактны телефон: +375 17 285 78 65, e-mail: angelikameshcheryakova@gmail.com

Кіраўнік праекта: Акуліч Галіна Уладзіміраўна, дырэктар установы адукацыі.

Навукова-метадычнае забеспячэнне ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.

Мэта інавацыйнага праекта: арганізацыя дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў сродкамі STEAM-адукацыі.

Задачы:

  1. стварыць умовы для павышэння цікавасці вучняў да вывучэння тэхнічных навук, матывацыі да працягу адукацыі ў навукова-тэхнічнай галіне, ІТ-спецыяльнасцей, выбару профілю навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  2. забяспечыць навукова-метадычнае, псіхолага-педагагічнае, матэрыяльна-тэхнічнае, арганізацыйна-метадычнае, арганізацыйна-кіраўніцкае і інфармацыйнае суправаджэнне  на ўсіх этапах рэалізацыі інавацыйнага праекта;
  3. распрацаваць метадычныя і дыдактычныя матэрыялы па эфектыўным укараненні інавацый у адукацыйны працэс;
  4. арганізаваць працэс фарміравання, прадстаўлення, трансляцыі эфектыўнага педагагічнага вопыту інавацыйнай дзейнасці.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.