Мэта, задачы і накірункі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2020/2021 навучальным годзе

Дата: 15 сентября 2019 в 10:24, Обновлено 4 октября в 15:58

      Мэта ідэалагічнай і выхаваўчай работы:

стварэнне ўмоў для станаўлення рознабакова развітай асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якая адчувае патрэбнасць у творчасці і ў самарэалізацыі, здольнай да свабоднага і адказнага сацыяльнага дзеяння, якая ўмее прымаць рашэнні і адказваць за свае ўчынкі.

           Для рэалізацыі пастаўленай мэты сфармуляваны наступныя задачы выхаваўчай дзейнасці:

  1. павысіць якасць арганізацыі паходаў і экскурсій праз адказны падыход да прадумвання маршрутаў класнымі кіраўнікамі і растлумачальную работу з бацькамі аб неабходнасці ўдзелу дзяцей у экскурсіях, прыцягненнем бацькоў да дапамогі ў іх арганізацыі;
  2. стымуляваць ініцыятыўнасць і актыўнасць удзелу ў жыцці школы навучэнцаў праз задавальненне іх запытаў у арганізацыі выхаваўчай работы;
  3. павялічыць колькасць ахопу навучэнцаў дадатковай адукацыяй не менш за 80%, з забяспечаннем работы ў шосты школьны дзень не менш за 40 % аб’яднанняў па інтарэсах;
  4. павысіць эфектыўнасць работы сацыяльнага педагога, класных кіраўнікоў, грамадскасці па рашэнні праблем дэвіянтных паводзін навучэнцаў і прафілактыцы правапарушэнняў;
  5. палепшыць дысцыпліну навучэнцаў праз сістэматычную растлумачальную і выхаваўчую работу ў дадзеным напрамку класных кіраўнікоў і настаўнікаў-прадметнікаў, адказных адносін да дзяжурства па школе;
  6. павысіць ініцыятыўнасць і актыўнасць удзелу ў жыцці школы бацькоў, у тым ліку ў шосты школьны дзень, праз задавальненне іх запытаў у арганізацыі выхаваўчай работы;
  7. працягнуць работу па вывучэнню дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь і сэнсу ўмоўных знакаў, закладзеных у іх праз сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам;
  8. працягнуць работу па фарміраваню ў навучэнцаў інфармацыйнай культуры праз правядзенне інфармацыйных гадзін з запрашэннем дзяржаўных ці грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў і інш.;
  9. працягваць удасканальваць узровень майстэрства педагогаў-выхавальнікаў з дапамогай шырокай самаадукацыйнай дзейнасці.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.