Гісторыя і традыцыі выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі

Дата: 30 октября 2019 в 03:32, Обновлено 2 августа в 08:30

Гісторыя і традыцыі выхаваўчай работы

          Асаблівую ролю ў выхаваўчай рабоце ўстановы набывае краязнаўства, здольнае фарміраваць у вучняў маральныя і грамадзянскія якасці. Усё самае новае, лепшае, што ўводзілася ў школьную адукацыю, заўсёды знаходзіла сваё плённае ўвасабленне ў практыцы работы Астрошыцкай сярэдняй школы. Асобнай старонкай у гісторыю установы ўвайшла краязнаўчая дзейнасць, здольная фарміраваць у вучняў маральныя і грамадзянскія якасці. Гістарычнае краязнаўства не з’яўляецца самастойным школьным прадметам. Вывучэнне значных гістарычных падзей і паказ таго, як яны адбываліся ў канкрэтнай мясцовасці, маюць вялікае выхаваўчае і адукацыйнае значэнне. Сёння краязнаўства стала важным сродкам павышэння якасці ведаў. Яно дапамагае вучням асэнсаваць працэсы гістарычнага развіцця, адчуць сябе саўдзельнікам гістарычных падзей.

      “У родным краі ёсць крыніца жывой вады”... Са словамі Максіма Багдановіча нельга не пагадзіцца. І сапраўды так. Школа з’яўляецца “крыніцай” жыцця,  вясковым цэнтрам адукацыі і выхавання, ідэалагічнай і асветніцкай работы, культуры і спорту. Жыве школа - жыве і вёска.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.