Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Год навукі

Дата: 6 января в 12:58, Обновлено 22 октября в 07:28

2017 – ГОД НАВУКІ

Фота: minsknews.by

2017 год  аб’яўлены  ў Беларусі  Годам навукі.      Асноўная мэта — павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміравання міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

                            

Гэта трэба ведаць...

Задача Года навукі — вярнуць прэстыж прафесіі вучонага


        Пра гэта заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр ШУМІЛІН. Паводле яго слоў, у 2017 годзе звязаныя са сферай ведамствы засяродзяцца на павышэнні камфортнасці працы навукоўцаў, вяртанні прэстыжу прафесіі і стварэнні ўмоў для маладых супрацоўнікаў.

— Адна з галоўных задач — прыцягненне ў навуку моладзі, — адзначыў Аляксандр Шумілін. — Сёння ўсе разумеюць, што тут нельга зарабіць вялікіх грошай, гэтым займаюцца людзі, якім цікава ствараць новае. Але мы са свайго боку павінны іх заахвочваць. І калі зрабіць маладым вучоным высокія заробкі мы не можам, то, напрыклад, выдзяляць жыллё — цалкам магчыма. У нас ёсць адпаведная ініцыятыва. Умоўна кажучы, абараніў на працягу трох гадоў вучобы ў аспірантуры дысертацыю — атрымаў права на кватэру ў растэрміноўку на 20 гадоў. Вырашыў сысці з навукі — кватэру ніхто не забірае, але ў такім выпадку рэшту пазыкі прыйдзецца выплачваць за свае грошы.

       Па словах старшыні ДКНТ, ужо цяпер з'яўляюцца новыя крыніцы фінансавання інавацый. Днямі ў Маскве было падпісана пагадненне аб стварэнні Расійска-беларускага фонду венчурных інвестыцый. Гэтая ўстанова будзе ўкладваць сродкі ў камерцыялізацыю навукова-тэхнічных распрацовак. Яшчэ адзін аспект працы — стварэнне інавацыйнай інфраструктуры, у прыватнасці, тэхнапаркаў.

— Таксама нам трэба праводзіць работу па пытанні закупкі распрацовак, — зазначыў эксперт. — Нярэдка здараецца, што навуковец, які стварыў унікальны праект, не можа прадаць яго зацікаўленым установам. Справа ў тым, што першы экзэмпляр прылады звычайна каштуе даражэй, чым серыйны. Заходнія вытворцы гэтым карыстаюцца і, фактычна, дэмпінгуюць нашы праекты на тэндарах. Такім чынам, айчынныя распрацоўкі, якія па тэхнічных паказчыках не саступаюць замежным, застаюцца без пакупніка. Мы прапаноўваем такое рашэнне: калі дзяржава заказала навукоўцам пэўную распрацоўку, то доследную партыю пры ўмове адпаведнасці ўсім заяўленым патрабаванням яна абавязана выкупіць без аб'яўлення конкурсу.

        Акрамя гэтага, Аляксандр Шумілін расказаў пра знакавыя праекты, якія будуць рэалізаваны ў Год навукі. Ужо хутка на вуліцах сталіцы з'явяцца электробусы, многія элементы якіх (у прыватнасці, накапляльнікі энергіі) створаны айчыннымі вучонымі. Яшчэ адна вялікая праграма, вынікам якой стане наладжванне вытворчасці, — стварэнне электрамабіляў. Першую сотню такіх машын збяруць на базе СЗАТ «БелДжы». Мяркуецца, што яны будуць выкарыстоўвацца службамі таксі. Гэта экалагічна чысты від транспарту, рынак якога імкліва расце, таму распрацоўкі ў гэтым кірунку маюць вялікія эканамічныя перспектывы. Ідзе праца і над беспілотнымі тэхналогіямі, калі аўтамабілем кіруе камп'ютар без удзелу чалавека. Медыцынскае, касмічнае прыборабудаванне, лесахімічная прамысловасць — усе гэтыя сферы не застануцца без увагі навукоўцаў. Мяркуецца, што да 2020 года будзе створана больш за 1200 навуковых новаўвядзенняў у розных сферах, з'явіцца каля 30 новых вытворчасцяў, каля 30 прадпрыемстваў мадэрнізуюць, а ў рамках дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм інавацыйных прадуктаў будзе выпушчана на суму больш за 7 мільярдаў рублёў, чвэрць з якой пойдзе на экспарт. 


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.