Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!

ГА "БРПА"

Дата: 17 ноября 2016 в 14:37, Обновлено 9 сентября в 10:20

Пярвічная арганізацыя ГА "БРПА" 

13 верасня 1990 года ў рэспубліканскім піянерскім лагеры “Зубраня” прайшоў X злёт піянераў Рэспублікі Беларусь, на якім былі прыняты Статут, Дэвіз і Законы беларускіх піянераў, а сама піянерская арганізацыя Беларусі заявіла аб самастойнай дзейнасці. Гэты дзень стаў днём нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і сёлета ён адзначаўся ўжо 24 разы.

   На працягу многіх гадоў БРПА ўтрымлівае лідэрскія пазіцыі буйнейшага дзіцячага аб’яднання рэспублікі, налічваючы сёння ў сваіх радах больш за 588 тысяч чалавек.
   Дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям’і, Радзіме – над гэтай мэтай працуе кожная арганізацыйная структура Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
      Асноўныя накірункі дзейнасці нашай арганізацыі БРПА – грамадзянска — патрыятычнае выхаванне, развіццё лідэрскіх якасцяў у маладых людзей, маральнае выхаванне дзяцей і падлеткаў. Піянеры гімназіі ажыццяўляюць цімураўскі рух, працягваюць добрыя традыцыі і ў той жа час рэалізуюць новыя праекты.
   Да найбольш цікавых, якія былі праведзены ў гэтым годзе, можна аднесці наступныя  акцыі “Чудеса на Рождество”, “Наша піянерская праца табе, Айчына!”,  конкурс агітбрыгад “Зажги костер добра», гульню “Пароль – акцябронак”,  піянеры праводзілі мерапрыемствы да дня нараджэння сваёй арганізацыі: урачыстыя лінейкі і піянерскія зборы, гульнявыя праграмы, працоўныя акцыі, ускладалі кветкі да помнікаў загінуўшым. І вядома, не абышлося без урачыстага прыёму ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Наша сімволіка

Наша структура

Наша гісторыя

Нашы законы

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.