Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!

Бацькоўскі універсітэт

Дата: 27 мая в 05:51

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі семям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.

Мэтавая група бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.

Напрамкі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

I. Арганізацыйные:

  • фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай формаў навучання ў Бацькоўскім універсітэце;
  • распрацоўка інтэрнэт-сайта Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • стварэнне ў папулярных сацыяльных сетках («ВКонтакте», «Одноклассники», «Facebook») інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, інфармацыя аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г. д.).

II. Інфармацыйна-асветніцкія:

  • прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сямі;

псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.

  • кансультаванне бацькоў па юрыдычнай, псіхолага-педагагічнай і іншым праблемах.

III. Змястоўны:

  • навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;
  • пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сямі ў цэлым.

Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:

на ацэнцы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;

на набыцці новых ведаў з апорай на ўласныя ўнутраныя рэзервы;

на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;

на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;

на самаўдасканаленні бацькоў праз ўсведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;

на развіцці творчых здольнасцей членаў сямі;

на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;

на ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выстройваць лесвіцу поспеху.

Чакаемыя вынікі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне ў бацькоў ўсвядомленых адносін да бацькоўства;

павышэнне цікавасці бацькоў да самаадукацыі;

задавальненне патрэб сямі навучэнца ў адукацыйных паслугах: у навучанні, псіхолага-педагагічнай падтрымцы і інш.;

павышэнне ўзроўню педагагічнай культуры бацькоў;

актывізацыя бацькоў у вырашэнні сямейных праблем, скарачэнне колькасці няшчасных семяў, выпадкаў сямейнага гвалту, памяншэнне колькасці падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі;

развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сямі і ўстановы адукацыі;

ахоп бацькоўскім усенавучам большасці бацькоў навучэнцаў, дзякуючы сістэме дыстанцыйнага навучання.

 

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ

БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

дзяржаўнай установы адукацыі “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа лагойскага раёна”

для бацькоў вучняў I—ХІ класаў

Назва раздзела, тэма занятку,вывучаемыя пытанні.

Дата

Адказныя

1

 Тэма 1. Адаптацыя навучэнцаў у 1-м  і ў 5 класе, 10 класе.

Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў да школы. Прычыны сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі. Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы .

Фарміраванне новага вучэбнага калектыву 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы

  26.09

Вярбіцкая К.А.

Матэрыялы тут

2

Тэма 2  Асцярожна: суіцыд.

Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі.

Прафілактыка суіцыдальных паводзін.

31.10

Ярмак І.А.

Раманцевіч Ю.М.

Матэрыялы тут

3

   Тэма 3 Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей.

Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у навучэнцаў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер. Культура асобы: культура знешнасці, зносін, мовы. Эфектыўныя зносіны: асноўныя складнікі

28.11

Раманцевіч Ю.М.

Матэрыялы тут

4

Тэма 4. Дзіця і камп’ютар.

Камп’ютар дома: карысць ці шкода? Камп’ютарныя гульні.

Уплыў камп’ютара на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання камп’ютара вучнем. Як правільна арганізаваць працу навучэнца за камп’ютарам. Захаванне здароўя дзіцяці падчас працы за камп’ютарам

19.12

Раманцевіч Ю.М.

Матэрыялы тут

5

Тэма 5 Культура паводзін у канфліктных сітуацыях.

Паняцце «канфлікт». Шлюбныя сваркі і канфлікты. Развод як псіхатраўміруючы фактар. Наступствы разводу для мужа і жонкі і дзяцей.

Сямейныя канфлікты ў дыядзе «Бацькі-дзеці», прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў.

Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў

30.01

Раманцевіч Ю.М.

Матэрыялы тут

6

Тэма 6 Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў.

Стаўленне падлеткаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў — што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння вучэбнай матывацыі ў падлеткавым узросце. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех

27.02

Вярбіцкая К.А.

Матэрыялы тут

7

Тэма 7. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць.

Падлеткавы ўзрост як фактар рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцей. Фарміраванне ў падлеткаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, адказнасці за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак

27.03

Раманцевіч Ю.М.

Матэрыялы тут

8

Тэма 8. Кнігі ў жыцці школьніка.

Стаўленне дзіцяці да вучэбнай і мастацкай літаратуры. Як захаваць любоў да кнігі пры інфармацыйнай перагрузцы ў сучасным свеце

24.04

Раманцевіч Ю.М.

Матэрыялы тут

9

Тэма 9. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?

Прафесійныя намеры і магчымасці навучэнцаў. Уплыў сямі на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў

22.05

Раманцевіч Ю.М.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.