Новости проекта
Напоминаем, 1 августа платформа переходит на новый учебный год, большинство информации по прошлому году станет недоступно.

Рекомендуем выполнить следующие действия...

Акцыя "Беларусь у маім сэрцы"

Дата: 15 июня в 05:34, Обновлено 15 июня в 05:34

У рамках акцыі "Беларусь у маім сэрцы" з 1 чэрвеня па 30 жніўня 2021 года ў стацыянарных лагерах сістэмы адукацыі Мінскай вобласці праводзіцца флэшмоб з выявай дзяржаўнай сімволікі Беларусі.

Пасыл дадзенай акцыі - адчуць яднанне з іншымі людзьмі, грамадзянамі нашай краіны, адчуць датычнасць да агульнага дзеяння, абмяняцца эмацыйным зарадам радасці.

Удзельнікі групавой акцыі малююць сцяг рэспублікі з паветраных шароў чырвонага і зялёнага колеру, а затым выстройваюцца ў фігуру ў выглядзе вялікага чырвона-зялёнага сэрца.

У рамках акцыі "Беларусь у маім сэрцы" выхаванцы аздараўленчых лагераў Міншчыны стануць удзельнікамі віктарын і конкурсаў на веданне дзяржаўнай сімволікі.

Выхаванцы нашага аздараўленчага лагера таксама прынялі ўдзел у акцыі "Беларусь ў маім сэрцы".

Больш фотаздымкаў глядзі ТУТ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.